І сказаў валадар Абсалому: «Не, сыне мой, ня прыйдзем мы ўсе да цябе і ня будзем абцяжарваць цябе». І ён вельмі прасіў яго, а той не хацеў ісьці, але дабраславіў яго.
Маю сёньня восемдзясят гадоў. Ці я адрозьню, што добрае, а што кепскае? Ці будзе смакаваць слузе твайму ежа і пітво? Ці магу я яшчэ слухаць голас сьпевакоў і сьпявачак? Навошта слуга твой мае быць цяжарам для гаспадара майго, валадара?
Дзён гадоў нашых — гадоў семдзясят, а як пры сіле — гадоў восемдзясят; і найлепшае ў іх — гарапашнасьць і ліхоцьце, бо прамінаюць яны шпарка, і мы адлятаем.
I калі малы дом, каб [спажыць] ягня, няхай возьме ён і сусед найбліжэйшы да дому ягонага, паводле ліку душаў; паводле таго, колькі кожны зьесьць, палічыце на ягня.
Я назьбіраў сабе таксама срэбра і золата, і каштоўнасьці валадароў і акругаў; завёў сьпевакоў і сьпявачак, і асалоду сыноў чалавечых, мноства наложніцаў.