Biblia Todo Logo
Крыжаваныя спасылкі

- Аб'явы -



2 ЦАРСТВАЎ 18:27

Біблія (пераклад А.Бокуна)

І паведаміў вартаўнік: «Я бачу, што хада першага як бег Ахімааца, сына Цадока». І сказаў валадар: «Ён — чалавек добры, прыходзіць з доб­рай весткай».

Глядзіце раздзел Копія

7 Крыжаваныя спасылкі  

І ўбачыў вартаўнік другога чалавека, які бег, і закрычаў вартаўнік прыдзьверніку, і сказаў: «Вось, чалавек бя­жыць адзін». А валадар сказаў: «Гэта таксама з добрай весткай».

Ён яшчэ гаварыў, і вось, прыйшоў Ёнатан, сын Абіятара сьвятара. І сказаў яму Адонія: «Увайдзі, бо ты — чалавек шчыры і добрае абвесьціш».

І вартаўнік паведаміў, кажучы: «Прыйшоў ён да іх, але не вяртаецца. А едуць яны, быццам едзе Егу, сын Німшы, бо ён шалёна езьдзіць».

Як прахалода сьнегу ў дзень жніва, так верны пасланец для таго, хто паслаў яго, ён ажыўляе душу гаспадара свайго.

Як халодная вада для стомленай душы, так добрыя весткі з далёкага краю.

Якія прыгожыя на гарах ногі тых, што дабравесь­цяць і абвяшчаюць мір, дабравесьцяць дабро і абвяшчаюць збаўленьне, кажуць Сыёну: «Валада­рыць Бог твой»!

А як абвяшчаць, калі не былі пасланыя? Як напісана: «Якія прыгожыя ногі таго, хто дабравесьціць супакой, дабравесьціць добрае!»




Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы