Biblia Todo Logo
Крыжаваныя спасылкі

- Аб'явы -



2 ЦАРСТВАЎ 17:9

Біблія (пераклад А.Бокуна)

Вось і цяпер ён хаваецца ў нейкай пячоры або ў іншым месцы. І калі хто загіне пры першым [нападзе] на іх, пачуюць вестку гэтую і скажуць: “Сталася вялікая параза народу, які з Абсаломам”.

Глядзіце раздзел Копія

10 Крыжаваныя спасылкі  

І тады спалохаецца адважны, у якога сэрца як сэрца льва, бо ўвесь Ізраіль ведае, які волат бацька твой і якія адважныя тыя, што з ім.

І сказаў Хушай: «Ты ведаеш бацьку твайго і людзей ягоных, што яны волаты і маюць горыч у душы, як мядзьведзіца ў полі, пазбаўленая дзяцей. А бацька твой — ваяр, і ён ня сьпіць з людзьмі сваімі.

А яма, у якую Ізмаэль кідаў усе трупы людзей, якіх забіў разам з Гедаліем, [была] тою ямаю, якую зрабіў валадар Аса супраць Баашы, валадара Ізраіля. Гэтую яму Ізмаэль, сын Нэтаніі, запоўніў забітымі.

Жыхары Гаю забілі з іх каля трыццаці шасьці чалавек, гонячы іх ад брамы аж да Шэбарыму, і забівалі іх на спуску з гары. І саслабела сэрца народу, і сталася, як вада.

Яны будуць гнацца за намі, і мы адцягнем іх далёка ад гораду, бо падумаюць, што мы ўцякаем ад іх, як той раз.

І пайшоў Давід адтуль, і ўцёк у пячору Адулям. І пачулі [пра гэта] браты ягоныя і ўвесь дом бацькі ягонага, і ўсе пайшлі за ім туды.

Ідзіце і праверце ўсё яшчэ раз, і даведайцеся, і агледзьце месца, у якім стопы ягоныя, і хто яго там бачыў. Бо казалі мне, што ён вельмі хітры.

І Саўл узяў тры тысячы ваяроў, выбранцоў з усяго Ізраіля, і пайшоў, каб шукаць Давіда і людзей ягоных на ўсходнім баку скалаў Дзікіх Козаў.




Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы