І рабіў Абсалом так з кожным Ізраільцянінам, які прыходзіў на суд да валадара, і здабываў Абсалом сэрцы Ізраільцянаў.
І прыйшоў весьнік да Давіда, кажучы: «Сэрца ўсяго Ізраіля з Абсаломам».
Крывадушнік вуснамі забівае бліжняга свайго, а праведнік ратуецца праз веданьне.
І я бачыў усіх, хто жыве і ходзіць пад сонцам, з тым хлопцам, другім, які стане на месца ягонае.
І паўстане на месца ягонае пагарджаны, і не дадуць яму годнасьці валадарскай; але ён прыйдзе ціха і ўмацуе валадарства подступам.
Бо гэткія служаць ня Госпаду нашаму Ісусу Хрысту, але свайму жывату, і красамоўствам ды ласкавасьцю зводзяць сэрцы нявінных.
і яны ў хцівасьці будуць падкупляць вас лісьлівымі словамі; суд для гэтакіх здаўна не бязьдзейнічае, і загуба іхняя ня дрэмле.