Biblia Todo Logo
Крыжаваныя спасылкі

- Аб'явы -



2 ЦАРСТВАЎ 14:7

Біблія (пераклад А.Бокуна)

І вось, уся сям’я паднялася супраць служкі тваёй, і сказалі: “Аддай забойцу брата, і мы заб’ем яго за душу брата ягонага, якога ён забіў. І зьні­шчым спадкаемцу”. І яны затушаць зьнічку маю, каб не засталося па мужу маім ані імя, ані нашчадкаў на абліччы зямлі».

Глядзіце раздзел Копія

9 Крыжаваныя спасылкі  

Калі адыйдзе гнеў на цябе ад брата твайго, і ён забудзецца, што ты ўчыніў яму, я пашлю і вазьму цябе адтуль. Дзеля чаго маю страціць абодвух [сыноў] у адзін дзень?»

Вось, Ты выганяеш мяне сёньня з аблічча зямлі, і буду хавацца ад аблічча Твайго, і буду я выгнанцам і ўцекачом на зямлі, і станецца, што кожны, хто сустрэне мяне, заб’е мяне».

І сталі старшыні дому ягонага над ім, каб падняць яго з зямлі, але ён не хацеў, і ня еў хлеб з імі.

І мела служка твая двух сыноў, і яны пасварыліся ў полі, і не было [нікога], хто б іх разьвёў, і адзін ударыў другога, і той памёр.

І сказаў валадар жанчыне: «Вяртайся ў дом твой, а я загадаю адносна цябе».

Мсьціўца за кроў заб’е забойцу; дзе сустрэне яго, заб'е яго.

А вінаградары, убачыўшы сына, сказалі адзін аднаму: “Гэта спадкаемца! Хадзем, заб’ем яго і атрымаем спадчыну ягоную”.

І станецца, што сыну першароднаму, якога яна наро­дзіць, дадуць імя памёршага брата, і не загіне імя ягонае ў Ізраілі.




Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы