І сказаў ён слугам сваім: «Паглядзіце на поле, якое мае Ёаў побач з маім, і [расьце] на ім ячмень. Ідзіце і спаліце яго агнём». І слугі Абсалома спалілі поле агнём.
І паслаў Абсалом да Ёава, каб паслаў яго да валадара, але ён не хацеў прыйсьці да яго. І паслаў ён другі раз, але той не хацеў прыйсьці.
І ўстаў Ёаў, і прыйшоў у дом Абсалома, і сказаў: «Чаму слугі твае спалілі поле маё агнём?»
І сказаў Ёаў: «Не хачу марудзіць з табою». І ўзяў ён у далоні свае тры стралы, і ўбіў іх у сэрца Абсалома, калі ён яшчэ жывы вісеў на дубе.
І ён сказаў: «Скіньце яе!» І скінулі яе, і крывёй ейнаю залілася сьцяна і коні, якія тапталі яе.
І сказаў ім Самсон: «У такім выпадку ня буду вінаваты адносна Філістынцаў, калі буду ім рабіць шкоду».