Biblia Todo Logo
Крыжаваныя спасылкі

- Аб'явы -



2 ЦАРСТВАЎ 14:3

Біблія (пераклад А.Бокуна)

І пойдзеш ты да валадара, і скажаш яму словы гэтыя». І ўлажыў Ёаў словы ў вусны ейныя.

Глядзіце раздзел Копія

9 Крыжаваныя спасылкі  

І сказаў валадар: «Ці не рука Ёава з табой у-ва ўсіх гэтых [словах]?» І адказала жанчына, і сказала: «Як жывая душа твая, гаспадару мой, валадар! Нельга [ўхіліцца] ані ўправа, ані ўлева ад усяго, пра што кажа гаспадар мой, валадар. Бо слуга твой Ёаў загадаў мне, і ён улажыў у вусны служкі тваёй усе словы гэтыя.

І казала жанчына з Тэкоа валадару, і ўпала на аблічча сваё, і пакланілася [яму], і сказала: «Дапамажы, валадару».

I накіраваў іх да Іддо, галоўнага ў мясцовасьці Касіфія, і ўклаў у вусны іхнія словы да Іддо і братоў ягоных нэтынэяў у мясцовасьці Касіфія, каб яны прывялі нам служыцеляў для Дому Бога нашага.

I ты будзеш гаварыць да яго і ўкладаць словы ў вусны ягоныя; і Я буду з вуснамі тваімі і з вуснамі ягонымі, і буду вучыць вас, што вам рабіць.

І Я ўлажыў словы Мае ў вусны твае, і ў ценю рукі Маёй Я схаваў цябе, каб расьцягнуць неба і заснаваць зямлю, і сказаць Сыёну: «Ты — народ Мой!»

І вось запавет Мой з імі, кажа ГОСПАД: Дух Мой, які на табе, і словы Мае, якія Я ўклаў у вусны твае, не адыйдуць ад вуснаў тваіх і ад вуснаў насеньня твайго, і ад вуснаў насеньня насеньня твайго, кажа ГОСПАД, ад цяпер і на вякі.

І выцягнуў ГОСПАД руку Сваю, і дакрануўся да вуснаў маіх, і сказаў ГОСПАД мне: «Вось, Я кладу слова Маё ў вусны твае.

І ўлажыў ГОСПАД слова ў вусны Білеама, і сказаў: «Вярніся да Балака і гэта скажы».

Я пастаўлю ім спаміж братоў іхніх Прарока, [падобнага] табе, і ўкладу словы Мае ў вусны Ягоныя, і Ён прамовіць да іх усё, што Я загадаю Яму.




Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы