Biblia Todo Logo
Крыжаваныя спасылкі

- Аб'явы -



2 ЦАРСТВАЎ 12:22

Біблія (пераклад А.Бокуна)

І сказаў [Давід]: «Пакуль дзіця жыло, я посьціў і плакаў, бо я казаў сабе: “Хто ведае, можа, ГОСПАД зьлітуецца, і дзіця будзе жыць?”

Глядзіце раздзел Копія

10 Крыжаваныя спасылкі  

І сказалі яму слугі ягоныя: «Чаму гэта робіш? Пакуль яшчэ дзіця жыло, ты посьціў і плакаў, а калі дзіця памерла, ты ўстаў і ясі хлеб?»

«О, ГОСПАДЗЕ! Узгадай, што я хадзіў перад абліччам Тваім у праўдзе і са шчырым сэрцам, і рабіў тое, што добрае ў вачах Тваіх». І плакаў Эзэкія плачам вялікім.

«Ідзі і скажы Эзэкіі: “Гэта кажа ГОСПАД, Бог Давіда, бацькі твайго. Я пачуў малітву тваю, убачыў сьлёзы твае. Вось, Я дадам да дзён тваіх пятнаццаць гадоў,

Прызначце сьвяты пост, склічце ўрачысты сход, зьбярыце старых і ўсіх жыхароў зямлі гэтай у Дом ГОСПАДА, Бога вашага, і клічце да ГОСПАДА.

Хто ведае, ці Ён не павернецца [да вас], і не пашкадуе, і не пакіне дабраславенства ахвяры хлебнай і ахвяры вадкай для ГОСПАДА, Бога вашага?

Ненавідзьце ліха і любіце дабро, і пастаўце ў браме суд. Можа, ГОСПАД, Бог Магуцьцяў, будзе ласкавы да рэшты Язэпа.

І наблізіўся да яго корнік, і сказаў яму: «Што табе, што ты сьпіш? Устань, кліч да Бога свайго, можа, узгадае Бог пра нас, і мы не загінем».




Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы