І падняўся Давід з зямлі, і памыўся, і намасьціўся, і зьмяніў адзеньне сваё, і ўвайшоў у Дом ГОСПАДА, і пакланіўся. І вярнуўся ў дом свой, і папрасіў, каб далі яму хлеб, і еў.
І ўбачыў Давід, што слугі ягоныя шэпчуцца між сабою, і зразумеў Давід, што дзіця памерла. І сказаў Давід слугам сваім: «Ці памерла дзіця?» І яны сказалі: «Памерла».
І паслаў Ёаў у Тэкоа, і прывёў адтуль мудрую жанчыну, і сказаў ёй: «Удай, што ты ў жалобе і апраніся ў адзеньне жалобнае, і не намашчайся алеем, і будзеш як жанчына, якая шмат дзён у жалобе па памерлым.
І прынесьлі Каўчэг ГОСПАДА, і паставілі яго на месцы ягоным, на сярэдзіне намёту, які паставіў для яго Давід. І склаў Давід перад абліччам ГОСПАДА цэласпаленьні і ахвяры мірныя.
А ён сказаў ёй: «Сказала ты, як адна з неразумных жанчынаў. Калі прыймаем усякае дабро з рук Божых, чаму ня маем прыняць і зла?» І ў-ва ўсім гэтым не саграшыў Ёў вуснамі сваімі.