Але Урыя лёг спаць пры дзьвярах дому валадара з усімі слугамі гаспадара свайго і не пайшоў у дом свой.
І паведамілі Давіду, кажучы: «Урыя не пайшоў у дом свой». І сказаў Давід Урыі: «Ці ж ты не прыйшоў з дарогі? Чаму ж не заходзіш у дом твой?»
І паклікаў яго Давід, і ён еў перад абліччам ягоным, і піў, і напаіў яго. І выйшаў ён увечары, і спаў на посьцілцы сваёй між слугаў гаспадара свайго, а ў дом свой не пайшоў.
Замест іх валадар Рэхабаам зрабіў шчыты мядзяныя і перадаў іх у рукі начальнікаў варты, якая пільнавала ўваход у дом валадара.
І сталася, што кожны раз, калі валадар уваходзіў у Дом ГОСПАДА, уносіла іх варта, а [потым] адносіла іх у збраёўню варты.
Няма мудрасьці, і няма розуму, і няма рады насуперак ГОСПАДУ.