Biblia Todo Logo
Крыжаваныя спасылкі

- Аб'явы -



2 ЛЕТАПІСАЎ 4:16

Біблія (пераклад А.Бокуна)

І гаршчкі, і лапаткі, і відэльцы, і ўсе начыньні зрабіў Хурам-Абія для валадара Салямона ў Доме ГОСПАДА, з зыркай медзі.

Глядзіце раздзел Копія

13 Крыжаваныя спасылкі  

і казаны, шуфлікі і крапільніцы. І ўсе прылады, якія Хірам зрабіў валадару Салямону ў Дом ГОСПАДА, былі з палераванай медзі.

І забралі катлы, лапаткі, нажніцы, лыжкі і ўвесь посуд мядзяны, якім карысталіся пры служэньні.

А з Тыўхаты і Зуну, гарадоў Гададэзэра, узяў Давід вельмі шмат медзі. З яе Салямон зрабіў мора мядзянае, і слупы, і начыньне мядзянае.

і на відэльцы, і на крапільніцы, і на місы з золата шчырага, і на келіхі залатыя вагою на кожны келіх, і на келіхі срэбныя вагою на кожны келіх,

І цяпер я паслаў чалавека мудрага, які мае веданьне і ўменьні, Хурам-Абію,

І зрабіў Хурам гаршчкі, лапаткі і місы. І скончыў Хурам рабіць працу, якую ён рабіў для валадара Салямона ў Доме Божым:

адно мора, і дванаццаць валоў пад ім.

У ваколіцах Ярдану адліваў іх валадар, у густой зямлі, паміж Сукотам і Цэрэдаю.

I зробіш да яго гаршчкі для [высыпаньня] попелу з яго, і лапаткі ягоныя, і місы ягоныя, і відэльцы ягоныя, і кадзільніцы ягоныя. Усе начыньні зробіш з медзі.

I зрабіў усе начыньні ахвярніка: гаршчкі, лапаткі, місы, відэльцы і кадзільніцы; усе начыньні ягоныя зрабіў з медзі.




Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы