Я выкараню вас з зямлі Маёй, якую Я даў вам, і гэты Дом, які Я асьвяціў для імя Майго, Я адкіну ад аблічча Майго і аддам яго на прыказку і насьмешку для ўсіх народаў.
І яны сказалі мне: «Тыя, што засталіся, якія ўцяклі ад палону там, у краіне, у вялікім горы і ганьбе; мур Ерусаліму разбураны, і брамы ягоныя спаленыя агнём».
і сказаў валадару: «Няхай жыве валадар на вякі! Як ня будзе смутным аблічча маё, калі горад, дом магілаў бацькоў маіх, спустошаны, і брамы ягоныя спаленыя агнём!»
Бо Я зьвярнуў аблічча Маё на горад гэты на злое, а не на добрае, кажа ГОСПАД. Ён будзе выдадзены ў рукі валадара Бабілонскага, і той спаліць яго агнём”.
І ўвойдуць у яго Халдэйцы, якія ваююць супраць гораду гэтага, і падкладуць агонь пад горад гэты, і спаляць яго, і дамы, у якіх складалі ахвяры Баалу на дахах іхніх і вылівалі ахвяры вадкія іншым багам, каб гнявіць Мяне.
Я зраблю Дому гэтаму, над якім клічуць імя Маё і на які вы спадзяецеся, і месцу гэтаму, якое Я даў вам і бацькам вашым, тое самае, што Я зрабіў з Шыло.
Толькі словы Мае і пастановы Мае, якія Я загадаў слугам Маім прарокам, ці не дасягалі бацькоў вашых? І яны навярнуліся, і сказалі: “Як ГОСПАД Магуцьцяў думаў зрабіць нам паводле шляхоў нашых і паводле ўчынкаў нашых, так і зрабіў нам”».