Цяпер скіруйце сэрцы вашыя і душы вашыя, каб шукаць ГОСПАДА, Бога вашага. Устаньце і пабудуйце сьвятыню ГОСПАДУ Богу, каб прынесьці Каўчэг Запавету ГОСПАДА і сьвятое начыньне Божае ў Дом, які пабудаваны для імя ГОСПАДА».
І Егаяда перадаў урады ў Доме ГОСПАДА ў рукі сьвятароў і лявітаў, якіх Давід прызначыў у Доме ГОСПАДА ахвяраваць цэласпаленьні ГОСПАДУ, як напісана ў Законе Майсея, з радасьцю і сьпяваньнем, паводле пастановы Давіда.
І зрабілі лявіты і ўвесь Юда паводле ўсяго, што загадаў Егаяда сьвятар, і ўзялі кожны людзей сваіх, якія прыходзяць у суботу і якія адыходзяць у суботу, бо не адпусьціў Егаяда сьвятар чэргаў [лявітаў].
І прызначыў Эзэкія чэргі сьвятароў і лявітаў паводле чэргаў іхніх, кожнага паводле служэньня ягонага, сьвятароў і лявітаў для цэласпаленьняў і для ахвяраў мірных, каб паслугавалі, славілі і хвалілі ў брамах табараў ГОСПАДА.
I паставілі сьвятароў паводле служэньняў іхніх, і лявітаў паводле чэргаў іхніх на служэньне [Дому] Божага, які ў Ерусаліме, паводле напісанага ў кнізе Майсея.