Biblia Todo Logo
Крыжаваныя спасылкі

- Аб'явы -



2 ЛЕТАПІСАЎ 35:12

Біблія (пераклад А.Бокуна)

І яны адклалі цэласпаленьні, каб даць паводле падзелаў дамоў бацькоў сынам народу ахвяроўваць ГОСПАДУ, як напісана ў Кнізе Майсея. І гэтак сама зрабілі з валамі.

Глядзіце раздзел Копія

9 Крыжаваныя спасылкі  

І рэзалі пасхальнае [ягня], і крапілі сьвятары крывёю з рук сваіх, а лявіты зьдзіралі [скуры].

І пяклі пасхальнае [ягня] на агні, паводле пастановы, а ахвяры сьвятыя варылі ў катлах, гаршчках і рондлях, і хутка несьлі ўсім сынам народу.

Калі ён захоча скласьці ахвяру цэласпаленьня з быдла, няхай ахвяруе самца без заганы і прывядзе яго да ўваходу Намёту Спатканьня, каб ГОСПАД прыняў яго ласкава,

І складзе ён з ахвяры мірнай ахвяру цэласпаленьня ГОСПАДУ з тлустасьці, што пакрывае нутро, і ўвесь тлушч, які над ім,

І сыны Аарона спаляць гэта на ахвярніку як цэласпаленьне на дровах, якія на агні; гэта ахвяра цэласпаленьня, мілы пах ГОСПАДУ.

І складзіце ахвяру агнявую, цэласпаленьне ГОСПАДУ: два бычкі, аднаго барана і сем аднагадовых ягнят без заганы;

Апрача цэласпаленьня заўсёднага, і ахвяры хлебнай, і ахвяры вадкай, складайце [гэта ў ахвяру]; ахвяры маюць быць без заганы.




Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы