І сабралася шмат народу, і яны спынілі ўсе крыніцы і ручай, які цячэ пасярод зямлі, кажучы: «Навошта, прыйшоўшы, валадары Асірыі маюць знайсьці шмат вады?»
І пасьля гэтага ён пабудаваў мур вонкавы ў горадзе Давіда, на заходнім баку Гіхону ў даліне і пры ўваходзе ў браму Рыбную, і атачыў Афэл, і вельмі высока падняў яго. І паставіў начальнікаў войска ў-ва ўсіх гарадах умацаваных Юды.