Biblia Todo Logo
Крыжаваныя спасылкі

- Аб'явы -



2 ЛЕТАПІСАЎ 30:5

Біблія (пераклад А.Бокуна)

І яны пастанавілі абвясь­ціць слова ў-ва ўсім Ізраілі, ад Бээр-Шэвы аж да Дану, каб прыйшлі ў Ерусалім спраў­ляць Пасху для ГОСПАДА, Бога Ізраіля, бо ня часта спраўлялі [яе так], як напісана.

Глядзіце раздзел Копія

16 Крыжаваныя спасылкі  

І ўстаў Абрагам раніцаю, і ўзяў хлеб і мех вады, і даў Агар, і палажыў ёй на плечы, і выслаў яе разам з дзіцём. І яна пайшла, і блукала ў пустыні Бээр-Шэва.

І абвясьцілі ў Юдзе і ў Ерусаліме, каб прыносілі ГОСПАДУ дары, [як загадаў] Майсей, слуга Божы, Ізраілю ў пустыні.

І была гэтая рэч слушнай у вачах валадара і ў вачах усёй царквы.

І не была спраўляна такая Пасха ў Ізраілі ад дзён Самуэля прарока, і з усіх валадароў Ізраіля ніводзін не спраўляў такой Пасхі, якую справіў Ёсія, і сьвятары, і лявіты і ўвесь Юда і Ізраіль, што [там] былі, і жыхары Ерусаліму.

А ў першы год Кіра, валадара Пэрсаў, каб споўнілася слова ГОСПАДА праз вусны Ярэміі, узрушыў ГОСПАД дух Кіра, валадара Пэрсаў, і ён абвясьціў у-ва ўсім валадарстве сваім, і таксама пісьмова, кажучы:

Цяпер, валадару, зацьвердзь пастанову і падпішы ліст, які ня можа быць зьменены, як закон Мідзянаў і Пэрсаў, які не зьмяняецца».

«Прамоў да сыноў Ізраіля і скажы ім: “Гэта сьвяты ГОСПАДА, у якія вы будзеце склікаць сходы сьвятыя; гэта сьвяты Мае.

Вось сьвяты ГОСПАДА, сходы сьвятыя, якія павінны вы сьвяткаваць у свой час.

Хвалю вас, браты, што вы ўсё маё памятаеце і трымаецеся традыцыі так, як я перадаў вам.

Усе словы, якія я загадваю вам, захоўвайце і выконвайце. Не дадавайце да іх і не адымайце ад іх.

І выйшлі ўсе сыны Ізраіля, і як адзін чалавек сабралася грамада ад Дану аж да Бээр-Шэвы разам з зямлёй Гілеад да ГОСПАДА ў Міцпу.




Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы