Biblia Todo Logo
Крыжаваныя спасылкі

- Аб'явы -



2 ЛЕТАПІСАЎ 26:7

Біблія (пераклад А.Бокуна)

І дапамагаў яму Бог супраць Філістынцаў і супраць Арабаў, якія жылі ў Гур-Баале, і супраць Мэунянаў.

Глядзіце раздзел Копія

14 Крыжаваныя спасылкі  

І Дух агарнуў Амасаю, галаву трыццаці, [і ён сказаў]: «Супакой табе, Давідзе, і з табою, сыне Есэя! Супакой табе і супакой памочніку твайму, бо дапамагае табе Бог твой». І прыняў іх Давід, і паставіў іх на чале аддзелаў.

I прыйшлі тыя, чые імёны запісаныя ў дні Эзэкіі, валадара Юды, і разбурылі намёты іхнія, і [пабілі] мэунімаў, якіх знайшлі там, і палажылі на іх закляцьце аж да сёньняшняга дня, і жывуць на месцы іхнім, бо там была паша для чародаў іхніх.

I атрымалі яны дапамогу супраць іх, былі аддадзеныя ў рукі іхнія Агаране і ўсё, што [было] ў іх, бо яны ў часе бітвы клікалі да Бога, і Ён даў ім упрасіць Сябе, бо яны спадзяваліся на Яго.

Бо шмат пападала забітых, бо ад Бога была вайна гэтая. I жылі яны на месцы іхнім да няволі.

І выйшаў Аса перад аблічча ягонае, і пашыхтаваліся на бітву ў даліне Цэфат каля Марэшы.

І клікаў Аса да ГОСПАДА, Бога свайго, і сказаў: «ГОСПАДЗЕ, няма [нікога], акрамя Цябе, каб дапамагчы шматлікаму, [або таму, хто] ня мае сілы. Дапамажы нам, ГОС­ПАДЗЕ, Божа наш, бо мы на Цябе спадзяемся і ў імя Тваё мы выйшлі супраць мноства гэтага. ГОСПАДЗЕ, Ты — Бог наш! Няхай ня спыніць Цябе чалавек».

І ад Філістынцаў прыносілі Язафату дары і срэбра як даніну; таксама Арабы прыганялі да яго авечак, бараноў сем тысячаў сямсот і казлоў сем тысячаў сямсот.

І сталася пасьля гэтага, прыйшлі сыны Мааву і сыны Амона, і з імі Мэуняне ваяваць з Язафатам.

І ўзбудзіў ГОСПАД на Егарама дух Філістынцаў і Арабаў, якія былі пад рукою Кушанаў,

Але ты ідзі, рабі, будзь мужны ў бітве, бо можа зрабіць Бог, што ты спатыкнешся перад абліччам ворага, бо ёсьць моц у Бога, каб дапамагчы і каб прывесьці да спатыкненьня».

Ты запаліш сьветач мой; ГОСПАД, Бог мой, асьветліць цемру маю.

«Ня радуйся, уся [зямля] Філістынская, што зламаны дубец, які біў цябе, бо з кораня зьмяінага выйдзе га­дзюка, і плодам яе [будзе] гадзіна крылатая.

Але я, атрымаўшы дапамогу ад Бога, да гэтага дня стаю, сьведчачы малому і вялікаму, нічога звыш ня кажучы, як што гаварылі Прарокі і Майсей, што мае стацца:




Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы