Biblia Todo Logo
Крыжаваныя спасылкі

- Аб'явы -



2 ЛЕТАПІСАЎ 20:21

Біблія (пераклад А.Бокуна)

І, радзіўся ён з народам, і паставіў сьпевакоў для ГОС­ПАДА, тых, якія хваляць у велічы сьвятасьці, каб яны ішлі перад узброенымі і казалі: «Выслаўляйце ГОСПАДА, бо на вякі міласэрнасьць Ягоная!»

Глядзіце раздзел Копія

21 Крыжаваныя спасылкі  

Аддайце ГОСПАДУ славу імя Ягонага. Прынясіце дары і ідзіце перад аблічча Ягонае. Пакланіцеся ГОСПАДУ ў велічы сьвятыні.

Выслаўляйце ГОСПАДА, бо Ён добры, бо на вякі міласэрнасьць Ягоная.

І з імі Гэмана і Едутуна і іншых выбраных, якія прызначаныя па імёнах, каб славіць ГОСПАДА, бо на вякі міласэрнасьць Ягоная.

І сыны Ізраіля, якія былі ў Ерусаліме, спраўлялі Сьвята Праснакоў сем дзён з радасьцю вялікай; і хвалілі ГОСПАДА дзень пры дні лявіты і сьвятары з усёй моцай для [славы] ГОСПАДА.

І былі як адзін тыя, што трубілі, і тыя, што сьпявалі, даючы адзін голас на хвалу і праслаўленьне ГОСПАДА; і калі ўзьнёсься гук трубаў і цымбалаў, і музычных інструмэнтаў, і хвалілі ГОСПАДА, бо добры Ён, бо на вякі міласэрнасьць Ягоная, тады Дом, Дом ГОСПАДА напоўніўся хмараю,

І ўсе сыны Ізраіля, бачачы, як зыйшоў агонь і слава ГОСПАДА на Дом, упалі абліччам на зямлю, на падлогу, і пакланіліся, і выслаўлялі ГОСПАДА, бо Ён добры, бо на вякі міласэрнасьць Ягоная.

А сьвятары стаялі на варце сваёй, і лявіты з музычнымі інструмэнтамі ГОСПАДАВЫМІ, якія зрабіў валадар Давід для праслаўленьня ГОСПАДА, бо на вякі міласэрнасьць Ягоная, бо Давід выхваляў [Бога] імі. І сьвятары трубілі перад імі, і ўвесь Ізраіль стаяў.

А на пасьвячэньне муру Ерусаліму шукалі лявітаў у-ва ўсіх месцах іхніх, каб прывесьці іх у Ерусалім і зрабіць пасьвячэньне з радасьцю, і з падзякаю, і са сьпевамі, псалтырамі і гусьлямі.

Альлелюя! Хвалеце ГОСПАДА, бо Ён добры, бо міласэрнасьць Ягоная на вякі.

Слаўце ГОСПАДА, бо Ён добры, бо на вякі міласэрнасьць Ягоная!

Паклічу я ГОСПАДА, Які годны хвалы, і ад ворагаў маіх збаўлены буду.

Аддайце ГОСПАДУ славу імя Ягонага, пакланіцеся ГОСПАДУ ў велічы сьвятасьці!

З Сыёну, вяршыні прыгажосьці, зазьзяў Бог.

Няхай хараство Госпада, Бога нашага, будзе над намі і ўмацуе справы рук нашых. Умацуй Ты справы рук нашых!

Пакланіцеся ГОСПАДУ ў велічы сьвятыні; дрыжыце перад абліччам Яго, усе землі!

Дзе няма добрай рады, народ прападае, а пры мностве дарадцаў — выратаваньне.

голас вясёласьці і голас радасьці, голас жаніха і голас нявесты, голас тых, якія кажуць: “Хваліце ГОСПАДА Магуцьцяў, бо добры ГОСПАД, бо на вякі міласэрнасьць Ягоная!”, і якія складаюць ахвяры падзякі ў Доме ГОСПАДА, бо Я вярну як [было] раней долю зямлі гэтай, кажа ГОСПАД.




Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы