Biblia Todo Logo
Крыжаваныя спасылкі

- Аб'явы -



2 ЛЕТАПІСАЎ 10:4

Біблія (пераклад А.Бокуна)

«Бацька твой зрабіў цяжкім ярмо нашае, а ты зрабі лягчэйшымі цяжкія работы бацькі свайго і ярмо ягонае цяжкае, якое ён узлажыў на нас, і мы будзем служыць табе».

Глядзіце раздзел Копія

15 Крыжаваныя спасылкі  

«Бацька твой узлажыў на нас ярмо цяжкае, а ты цяпер зьменшы цяжкія работы баць­кі твайго і цяжар ярма ягонага, якое ён узлажыў на нас, і мы будзем служыць табе».

Юда і Ізраіль былі шматлікія, як пясок марскі. Яны ўдосталь елі і пілі, і цешыліся.

І Юда і Ізраіль жылі ў бясьпецы, кожны пад вінаградам сваім і пад дрэвам фігавым сваім ад Дану да Бээр-Шэвы ў-ва ўсе дні Салямона.

І выбраў валадар Салямон работнікаў з усяго Ізраіля, і было работнікаў трыццаць тысячаў чалавек.

І было ў Салямона семдзясят тысячаў тых, якія насілі цяжары, і восемдзясят тысячаў каменяроў у гарах,

А з сыноў Ізраіля Салямон не зрабіў нікога нявольнікам, але былі яны ваярамі ягонымі, слугамі ягонымі, князямі ягонымі, вартай ягонай, возьнікамі калясьніцаў ягоных і коньнікамі ягонымі.

І паслалі, і паклікалі яго; і прыйшоў Ерабаам і ўвесь Ізраіль, і прамовілі да Рэхабаама, кажучы:

І ён сказаў ім: «Яшчэ тры дні і зноў вернецеся да мяне». І адыйшоў народ.

I сталася праз шмат дзён, што памёр валадар Эгіпту. I стагналі сыны Ізраіля ад працаў цяжкіх, і галасілі, і ўзыйшоў да Бога лямант іхні ад працаў цяжкіх.

Я загневаўся на народ Мой, апаганіў спадчыну Маю і аддаў іх у руку тваю, а ты не зьявіла ім ласкі, над старымі вельмі зацяжэла ярмо тваё.

Бо яны вяжуць цяжары цяжкія і невыносныя і ўскладаюць на плечы людзям, а самі пальцам сваім ня хочуць зрушыць іх.

Бо тое ёсьць любоў Божая, каб мы захоўвалі прыказаньні Ягоныя; і прыказаньні Ягоныя няцяжкія.




Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы