Biblia Todo Logo
Крыжаваныя спасылкі

- Аб'явы -



2 ЛЕТАПІСАЎ 10:13

Біблія (пераклад А.Бокуна)

І валадар адказаў ім сувора, і адкінуў валадар Рэхабаам раду старшыняў [народу],

Глядзіце раздзел Копія

11 Крыжаваныя спасылкі  

«Гаварыў гэты чалавек, пан зямлі той, з намі сувора, і меў нас за шпегаў у зямлі той.

I ўбачыў Язэп братоў сваіх, і пазнаў іх, і ўдаваў, што ён чужы ім, і размаўляў з імі сувора, і сказаў ім: «Адкуль вы прыйшлі?» I яны сказалі: «З зямлі Ханаан, каб купіць харчоў».

І прыйшоў Ерабаам і ўвесь народ да Рэхабаама на трэці дзень, як гаварыў валадар, кажучы: «Вярніцеся да мяне на трэці дзень».

і прамовіў да іх паводле рады юнакоў, кажучы: «Бацька мой зрабіў цяжкім ярмо вашае, а я дадам да яго; бацька мой караў вас пугамі, а я [буду караць] скарпіёнамі».

Але ён адкінуў раду старшыняў, якую яны радзілі яму, і радзіўся ў юнакоў, якія расьлі разам з ім, стоячы перад абліччам ягоным,

I сказаў [Майсею] фараон: «Ідзі ад мяне! Сьцеражыся, каб ты ня бачыў больш аблічча маё, бо ў той дзень, калі ты ўбачыш аблічча маё, памрэш».

Лагодны адказ адхіляе ярасьць, а слова абразьлівае выклікае гнеў.

Бедны гаворыць, умольваючы, а багаты адказвае груба.

Перастань, сыне мой, слухаць настаўленьні, якія адводзяць ад словаў веданьня.




Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы