Але калі ён узмацніўся, заганарылася сэрца ягонае аж да загубы, і ён стаў няверным ГОСПАДУ, Богу свайму, і ўвайшоў ён у сьвятыню ГОСПАДА, каб кадзіць на ахвярніку каджэньня.
І толькі пры пасланцах князёў Бабілону, якіх яны паслалі да яго, каб даведацца пра цуд, які адбыўся ў зямлі [ягонай], Бог пакінуў яго, каб выспрабаваць яго, каб даведацца ўсё, што ў сэрцы ягоным.
І ўжо больш ня будзе для дому Ізраіля церня калючага і асоту, які прыносіць боль, ад усіх, якія вакол яго і якія пагарджаюць ім, і яны даведаюцца, што Я — Госпад ГОСПАД.
А калі ня выганіце перад сабою жыхароў зямлі гэтай, будуць тыя, якія з іх застануцца, цернямі ў вачах вашых і калючкамі ў баках вашых, і будуць яны ўціскаць вас у зямлі, у якой вы будзеце жыць.
каб не вывышалася сэрца ягонае па-над братамі ягонымі, і каб не адхіляўся ён ад прыказаньняў ані ўправа, ані ўлева, каб доўгімі былі дні валадарства ягонага і сыноў ягоных у Ізраілі.