І падбег Давід, і стаў каля Філістынца, і ўзяў меч ягоны, і выцягнуў яго з похваў, і забіў яго, і адсек галаву яму. І ўбачылі Філістынцы, што волат іхні мёртвы, і кінуліся ўцякаць.
І сказаў Саўл збраяносцу свайму: «Вазьмі меч твой, і забі мяне ім, каб не прыйшлі гэтыя неабрэзаныя і не забілі мяне самі, і ня зьдзекваліся з мяне». Але збраяносец не хацеў гэтага зрабіць, бо вельмі баяўся. І Саўл узяў меч, і кінуўся на яго.