Biblia Todo Logo
Крыжаваныя спасылкі

- Аб'явы -



1 ЦАРСТВАЎ 29:11

Біблія (пераклад А.Бокуна)

І ўстаў рана Давід і людзі ягоныя, каб вырушыць у дарогу раніцай і вярнуцца ў зямлю Філістынскую. А Філістынцы пайшлі ў Езрээль.

Глядзіце раздзел Копія

7 Крыжаваныя спасылкі  

А Ёнатан, сын Саўла, меў кульгавага сына. Бо калі ён меў пяць гадоў, надыйшла вестка з Езрээлю пра Саўла і Ёнатана, і нянька ягоная схапіла яго, і ўцякла. І калі яна пасьпешліва ўцякала, ён упаў і скалечыўся. А імя ягонае — Мэфібашэт.

Езрээль, Ёкдэам, Занаах,

І былі ў межах іхніх Езрээль, Кесулот, Шунэм,

Таксама Ахіноам з Езрээлю ўзяў Давід за жонку, і яны абедзьве сталіся жонкамі ягонымі.

І сабралі Філістынцы ўсе дружыны свае ў Афэку, а Ізраільцяне разлажыліся табарам каля крыніцы, якая ў Езрээлі.

І цяпер устань раніцаю ты і слугі гаспадара твайго, якія прыйшлі з табой, і ўстаньце вельмі рана, і калі пачне днець, адыйдзіце [адсюль]».

І сталася, калі Давід і людзі ягоныя вярталіся ў Цыкляг, на трэці дзень Амалекцы напалі на Нэгеў і Цыкляг, і здабылі Цыкляг, і спалілі агнём,




Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы