Biblia Todo Logo
Крыжаваныя спасылкі

- Аб'явы -



1 ЦАРСТВАЎ 26:23

Біблія (пераклад А.Бокуна)

А ГОСПАД аднагародзіць кожнаму паводле праведнасьці ягонай і вернасьці ягонай. Аддаў цябе сёньня ГОСПАД у рукі мае, але я не хацеў выцягнуць рукі маёй на памазанца ГОСПАДАВАГА.

Глядзіце раздзел Копія

16 Крыжаваныя спасылкі  

І даў мне ГОСПАД паводле праведнасьці маёй, паводле чыстасьці рук маіх мне аднагародзіў,

І аднагародзіў мне ГОСПАД паводле праведнасьці маёй, і паводле чыстасьці рук маіх перад вачыма Ягонымі.

Ты пачуй з неба, і зрабі [суд], і судзі слугаў Тваіх, асу­джаючы бязбожнага, каб на галаву ягоную зьвярнуліся шляхі ягоныя, і апраўдваючы праведнага, даючы яму паводле праведнасьці ягонай.

Узгадай пра мяне, Божа мой, дзеля гэтага і ня вытры добрых учынкаў маіх, якія я зрабіў для Дому Божага і для абслугі яго.

Бо Ён паводле ўчынкаў аднагароджвае чалавеку, паводле шляхоў кожнага аднагароджвае яму.

Раз сказаў Бог, а я двойчы пачуў гэта, што сіла — у Бога.

Вось, сёньня бачаць вочы твае, што ГОСПАД выдаў цябе ў пячоры ў рукі мае. І гаварылі мне, каб я забіў цябе, але я пашкадаваў цябе, і сказаў: “Ня выцягну рукі маёй на гаспадара майго, бо ён — памазанец ГОСПАДАЎ”.

Дык пабач, бацька мой, крысо плашча твайго ў руцэ маёй, бо я адрэзаў крысо плашча твайго і не забіў цябе. І даведайся, і пабач, што няма ў руцэ маёй ані зла, ані бунту, і не саграшыў я супраць цябе. А ты шукаеш душы маёй, каб забраць яе.

І сказаў ён Давіду: «Ты больш праведны, чым я. Бо ты адплочваеш мне дабром, а я адплочваю табе ліхам.

І ты засьведчыў сёньня, што ты робіш дабро да мяне, бо калі ГОСПАД выдаў мяне ў рукі твае, ты не забіў мяне.

Няхай захавае мяне ГОСПАД, каб я падняў руку сваю на памазанца ГОСПАДАВАГА. А цяпер вазьмі дзіду, што каля галавы ягонай і гляк з вадою, і пойдзем».

І адказаў яму Давід, і сказаў: «Вось дзіда валадара. Няхай пяройдзе хто з юнакоў і возьме яе.

І сказаў Давід Абішаю: «Не забівай яго, бо ці ж можа быць невінаваты той, хто падняў руку сваю на памазанца ГОСПАДАВАГА?»




Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы