Biblia Todo Logo
Крыжаваныя спасылкі

- Аб'явы -



1 ЦАРСТВАЎ 25:11

Біблія (пераклад А.Бокуна)

Дык я што, маю ўзяць хлеб мой, ваду маю і мяса, прыгатаванае для стрыгачоў, і даць іх людзям, пра якіх ня ведаю, адкуль яны?»

Глядзіце раздзел Копія

16 Крыжаваныя спасылкі  

Ці я адзін зьядаў кавалак свой, і ці ня еў яго сірата?

як невядомыя, але пазнаваныя; як тыя, што паміраюць, але, вось, мы жывыя; як караныя, але не забіваныя;

Дык пакуль маем час, будзем рабіць дабро ўсім, а найбольш — сваім у веры.

І не кажы ў сэрцы тваім: “Сіла мая і моц рукі маёй учынілі ўсё гэтае багацьце для мяне”,

Будзьце гасьцінныя адны да адных без нараканьняў.

І прыйшоў ён да жыхароў Сукоту, і сказаў ім: «Вось Зэбах і Цальмуна, дзеля якіх вы абражалі мяне, кажучы: “Ці ж рука Зэбаха і Цальмуна ўжо ў руках тваіх, каб даваць хлеб ваярам тваім, што зьняможаны?”»

А князі Сукоту адказалі: «Ці ўжо рукі Зэбаха і Цальмуны ў руках тваіх, каб мелі мы даваць хлеб войску твайму?»

І пайшоў адтуль у Пэнуэль, і падобна прасіў жыхароў той мясцовасьці. І тыя яму адказалі, як жыхары Сукоту.

Няхай судзіць ГОСПАД мяне і цябе, і няхай адпомсьціць ГОСПАД табе за мяне, але ня будзе рукі маёй супраць цябе.

І павярнуліся юнакі Давіда ў дарогу [адваротную], і прыйшлі, і паведамілі ўсе словы гэтыя [Давіду].

Імя таго чалавека было Наваль, а імя жонкі ягонай — Абігайль. Жанчына тая была разумная і прыгожая, а муж ейны быў жорсткі і злачынны, ён [быў] з роду Халева.

Пачуў я, што стрыгуць авечак у цябе. Пастухі твае былі разам з намі, і мы ня крыў­дзілі іх, і нічога не прапала ў іх за ўсе дні, калі былі яны з намі ў Кармэлю.




Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы