І цяпер, валадару, калі душа твая пажадае, зыходзячы, зыходзь, а мы выдадзім яго ў рукі валадара».
І сказаў Абнэр Давіду: «Я ўстану і пайду, і зьбяру да гаспадара майго, валадара, увесь Ізраіль; і ўвойдуць яны з табой у запавет, і будзеш ты валадарыць над усім, як жадае душа твая». І адпусьціў Давід Абнэра, і ён пайшоў у супакоі.
Угледзіць гэта бязбожнік і будзе злаваць, скрыгатаць ён будзе зубамі і змарнее, і жаданьне бязбожніка загіне.
Божа, імем Тваім збаў мяне, і магутнасьцю Тваёю вядзі справу маю!
Прагненьне праведнікаў — толькі дабро, а чаканьне бязбожнікаў — гнеў.
Не цікуй, бязбожніку, каля жытла праведніка, не спусташай месца супачынку ягонага,
Шмат хто шукае аблічча пана, але ГОСПАД судзіць чалавека.
Калі лявіт, які жыве ў адной з брамаў тваіх з усяго Ізраіля, як прыхадзень пойдзе і прыйдзе паводле жаданьня душы сваёй у месца, якое выбраў ГОСПАД,
І спытаўся Давід: «Ці выдадуць мяне і людзей маіх гаспадары Кейлі ў рукі Саўла?» ГОСПАД сказаў: «Выдадуць».
І сказаў Саўл: «Няхай дабраславіць вас ГОСПАД, бо вы спачуваеце мне.