І стане ён перад абліччам Элеазара сьвятара, а ён пра яго спытаецца перад абліччам ГОСПАДА праз суд урыму. Паводле [слова] з вуснаў Ягоных будзе выходзіць і ўваходзіць ён сам, і ўсе сыны Ізраіля з ім, і ўся грамада».
І сказаў сьвятар: «Тут меч Галіята, Філістынца, якога ты забіў у лагчыне Эла. Вось, ён закручаны ў плашч і [ляжыць] пад эфодам. Калі хочаш яго ўзяць, бяры, бо апрача яго няма тут іншага». І сказаў Давід: «Калі няма іншага такога, дай яго мне».
І сказаў яму Саўл: «Чаму запрысягліся вы супраць мяне, ты і сын Есэя, і даў ты яму хлябы і меч, і пытаўся дзеля яго ў Бога, каб ён паўстаў супраць мяне, як гэта [дзеецца] сёньня?»
Ці ж толькі сёньня я пытаўся дзеля яго ў Бога? Ніякім чынам! Няхай валадар не закідвае ў гэтай справе слузе твайму і ўсяму дому бацькі майго, бо слуга твой нічога ня ведае ў гэтай справе, ані малога, ані вялікага».
І пытаўся Давід у ГОСПАДА, кажучы: «Ці ісьці і ўдарыць на Філістынцаў гэтых?» І сказаў ГОСПАД Давіду: «Ідзі, і нападзі на Філістынцаў гэтых, і вызвалі Кейлю».
І пытаўся Давід у ГОСПАДА, кажучы: «Ці гнацца за гэтай ардою? І ці я даганю іх?» І сказаў яму [Госпад]: «Ганіся! Бо, даганяючы, дагоніш [іх] і адбярэш [здабычу]».