І Ахіш сказаў слугам сваім: «Ці ж ня бачыце, што ён — вар’ят. Навошта вы прывялі яго да мяне?
Князі перасьледуюць мяне без прычыны, але слова Твайго баіцца сэрца маё.
І зьмяніў ён паводзіны свае ў вачах іхніх, і ўдаваў вар’ята ў руках іхніх, і біў у брамы іхнія, і сьліна ягоная сьцякала на бараду ягоную.
І пайшоў Давід адтуль, і ўцёк у пячору Адулям. І пачулі [пра гэта] браты ягоныя і ўвесь дом бацькі ягонага, і ўсе пайшлі за ім туды.