Biblia Todo Logo
Крыжаваныя спасылкі

- Аб'явы -



1 ЦАРСТВАЎ 21:12

Біблія (пераклад А.Бокуна)

І сказалі слугі Ахіша яму: «Ці ж гэта не Давід, валадар той зямлі? Ці ж не яму сьпявалі карагоды, кажучы: “Саўл пабіў тысячы, а Давід — дзясяткі тысячаў”?»

Глядзіце раздзел Копія

10 Крыжаваныя спасылкі  

I пыталіся людзі месца таго пра жонку ягоную, і ён сказаў: «Яна — сястра мая», бо баяўся сказаць: «Жонка мая», каб не забілі яго людзі месца таго за Рэбэку, бо яна была прыгожая з выгляду.

У сэрцы маім я хаваю слова Тваё, каб не зграшыць супраць Цябе.

Узьвялічвайце ГОСПАДА са мною, і разам будзем вывышаць імя Ягонае!

Прагнуць праглынуць мяне ворагі мае ўвесь дзень, бо шмат іх ваюе супраць мяне, Найвышэйшы!

А Марыя захавала ўсе словы гэтыя, складаючы [іх] у сэрцы сваім.

І Ён пайшоў з імі, і прыйшоў у Назарэт, і быў паслухмяны ім. І маці Ягоная захоўвала ўсе словы гэтыя ў сэрцы сваім.

І танчылі жанчыны, і сьпя­валі, паўтараючы: «Пабіў Саўл тысячы, а Давід — дзясяткі тысячаў».

І сказаў сьвятар: «Тут меч Галіята, Філістынца, якога ты забіў у лагчыне Эла. Вось, ён закручаны ў плашч і [ля­жыць] пад эфодам. Калі хочаш яго ўзяць, бяры, бо апрача яго няма тут іншага». І сказаў Давід: «Калі няма іншага такога, дай яго мне».

І Давід узяў да сэрца свайго словы гэтыя, і вельмі баяўся Ахіша, валадара Гату.




Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы