Biblia Todo Logo
Крыжаваныя спасылкі

- Аб'явы -



1 ЦАРСТВАЎ 20:8

Біблія (пераклад А.Бокуна)

Дык зьяві міласэрнасьць слузе твайму, бо ты заключыў запавет ГОСПАДА са слугою тваім. Калі я ў чым вінаваты, ты забі мяне, але да бацькі свайго не вядзі мяне».

Глядзіце раздзел Копія

16 Крыжаваныя спасылкі  

I калі вы жадаеце ўчыніць міласэрнасьць і вернасьць пану майму, скажыце мне, а калі не, скажыце мне, і я павярну направа альбо налева».

I наблізіліся дні Ізраілю, каб памерці, і паклікаў ён сына свайго Язэпа, і сказаў яму: «Калі я знайшоў ласку ў вачах тваіх, прашу, палажы руку сваю пад сьцягно маё і зрабі мне міласэрнасьць і праўду, што не пахаваеш мяне ў Эгіпце.

І сказаў Абсалом Ёаву: «Вось, я пасылаў да цябе, кажучы: “Прыйдзі сюды, і я пашлю цябе да валадара, кажучы яму: "Навошта я вярнуўся з Гешуру? Лепш было мне там [жыць]"”. І цяпер [дапамажы]мне ўбачыць аблічча валадара. Калі я ў чым вінаваты, няхай ён заб’е мяне».

І выйшаў Давід перад аблічча іхняе, і адказаў, і сказаў ім: «Калі з супакоем вы прыйшлі да мяне, каб дапамагчы мне, няхай будзе ў мяне з вамі адно сэрца; а калі дзеля таго, каб здрадліва аддаць мяне ворагам маім, хоць няма няправасьці ў руках маіх, няхай убачыць Бог бацькоў нашых і няхай рассудзіць».

Я сказаў у зьбянтэжанасьці маёй: «Усе людзі хлусяць!»

Міласэрнасьць і праўда няхай не пакідаюць цябе, абвяжы імі шыю сабе і напішы іх на табліцах сэрца твайго,

Бо калі я зрабіў нейкую крыўду і нешта, вартае сьмерці, не адмаўляюся памерці; а калі няма нічога, у чым яны мяне вінавацяць, ніхто ня можа выдаць ім мяне. Прызываю [суд] цэзара!»

Яны адказалі ёй: «Мы за вас гатовыя памерці, калі толькі нас ня выдасі. Калі ГОСПАД аддасьць нам зямлю гэтую, мы зьявім табе міласэрнасьць і вернасьць».

«Бог багоў, ГОСПАД, Бог багоў, ГОСПАД, Ён Сам ведае гэта, і Ізраіль няхай ведае! Калі мы ў буньце і адступніцтве ад ГОСПАДА [ўчынілі гэта], не пашкадуе Ён нас у сёньняшнім дні.

І сказала Наомі двум нявесткам сваім: «Ідзіце, няхай [кожная] жанчына вернецца ў дом маці сваёй. Няхай зьявіць вам ГОСПАД міласэрнасьць, як вы зьявілі памерлым сваім і мне.

І скончыў Давід размову з Саўлам, і душа Ёнатана прыхілілася да душы Давіда, і палюбіў яго Ёнатан, як душу сваю.

І заключыў Ёнатан запавет з Давідам, бо палюбіў ён яго як душу сваю.

І заключыў Ёнатан [запавет] з домам Давіда, [кажучы]: «Няхай ГОСПАД шукае [адказ за душы] з рук ворагаў Давіда».

І сказаў Ёнатан: «Далёка гэта ад цябе! Калі даведаюся, што бацька мой вырашыў зрабіць табе ліхое, ці ж я табе пра гэта не паведамлю?»

І абодва яны заключылі запавет перад абліччам ГОСПАДА. І Давід застаўся ў Харэшы, а Ёнатан вярнуўся ў дом свой.




Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы