І ўсунуў Давід руку сваю ў торбу, і ўзяў адтуль камень, і пусьціў яго [пушчалкай], і ўдарыў ім Філістынца ў лоб. І засеў той камень паміж вачэй [Філістынца], і ён упаў абліччам на зямлю.
І адзін ваяр нацягнуў лук, і выпадкова параніў валадара Ізраіля між поясам і панцырам. І сказаў [валадар] возьніку свайму: «Завярні і вывязі мяне з бою, бо я паранены».
Ён палажыў на далоні свае душу сваю, і забіў Філістынца, і [праз яго] ГОСПАД даў вялікую перамогу Ізраілю. Ты бачыў [гэта] і радаваўся. Дык чаму ты грашыш супраць крыві нявіннай, хочучы забіць Давіда без прычыны?»