І глянуў Філістынец, і ўбачыў Давіда, і пагардзіў ім, бо быў ён яшчэ хлопец, руды і прыгожы тварам.
А ён сказаў: «Калі выйшлі яны з мірам, схапіце іх жывых, а калі ваяваць, таксама вазьміце іх жывых».
Перад загубай ідзе пыхлівасьць, і перад падзеньнем — дух ганарысты.
І паслаў ён па яго, і прывёў яго, а быў ён руды, меў прыгожыя вочы і зграбную постаць. І сказаў ГОСПАД [Самуэлю]: «Устань, памаж яго, бо гэта ён».
І сказаў Саўл Давіду: «Ня можаш ты ісьці супраць Філістынца гэтага і змагацца супраць яго, бо ты — юнак, а ён — ваяр ад маладосьці сваёй».
А Філістынец ішоў і набліжаўся да Давіда, і збраяносец нёс шчыт перад ім.