Biblia Todo Logo
Крыжаваныя спасылкі

- Аб'явы -



1 ЦАРСТВАЎ 17:18

Біблія (пераклад А.Бокуна)

І занясі дзесяць кавалкаў сыру для тысячніка, і адведай братоў тваіх, як маюцца, і даведайся патрэбы іхнія».

Глядзіце раздзел Копія

13 Крыжаваныя спасылкі  

I сказаў Ізраіль Язэпу: «Ці ж браты твае ня пасьвяць у Сыхеме? Ідзі, я пашлю цябе да іх». А ён сказаў яму: «Вось я!»

I сказаў яму: «Пайдзі, прашу, паглядзі, ці ў супакоі браты твае і ці ў супакоі авечкі, і прынясі мне вестку». I паслаў яго з даліны Хеўрон; і ён пайшоў у Сыхем.

мёд, масла, [сыры] авечыя і сыры кароўскія. І прынесьлі гэта Давіду і народу, які з ім, на ежу, бо казалі: «Народ гэты галодны, змучаны і засьмягшы ў пустыні».

І кожны дзень Мардэхай прыходзіў да панадворку дому жанчынаў, каб даведацца, як маецца Эстэр і што робіцца з ёю.

Ты выліў мяне як малако, і як сыр, зьляпіў мяне.

I выйшаў Майсей насустрач цесьцю свайму, і пакланіўся, і пацалаваў яго, і пыталіся адзін у аднаго, як маюцца, і ўвайшлі ў намёт.

І праз колькі дзён сказаў Павал да Барнабы: «Вярнуўшыся, адведаем братоў нашых у-ва ўсіх гарадах, у якіх мы прапаведвалі слова Госпада, як яны маюцца».

І зьвярнулі туды, і ўвайшлі ў дом юнака лявіта, у дом Міхі, і прывіталі яго [словамі] мірнымі.

І ўзяў Есэй пяць хлябоў, буклак з віном і адно казьляня, і паслаў праз Давіда, сына свайго, Саўлу.

А Саўл і яны, і ўсе сыны Ізраіля ваявалі з Філістынцамі ў лагчыне Эла.

І паслаў Давід дзесяць юнакоў, і сказаў Давід юнакам: «Ідзіце ў Кармэль і зайдзіце да Наваля, і прывітайце яго ад мяне з мірам,

І прыйшоў Давід да тых двухсот чалавек, што былі змучаныя і не маглі ісьці з Давідам, і засталіся каля ручая Бэсор. І выйшлі яны насустрач Давіду і людзям, якія з ім, і падыйшоў да іх Давід, і прывітаў іх з мірам.




Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы