Biblia Todo Logo
Крыжаваныя спасылкі

- Аб'явы -



1 ЦАРСТВАЎ 14:16

Біблія (пераклад А.Бокуна)

І вартаўнікі Саўла, якія былі ў Гіве Бэн’яміна, убачылі, што мноства людзей кідаліся туды і сюды, уцякаючы.

Глядзіце раздзел Копія

8 Крыжаваныя спасылкі  

Божа, скрышы зубы іхнія ў вуснах іхніх! Выбі іклы львянятам, ГОСПАДЗЕ!

Няхай паўстане Бог, і будуць расьцярушаныя ворагі Ягоныя, і ўцякуць перад абліччам Ягоным тыя, хто ненавідзіць Яго.

І падымуцца Эгіпцяне супраць Эгіпцянаў; і будзе ваяваць кожны супраць брата свайго, і кожны супраць бліжняга свайго, горад супраць гораду, валадарства супраць валадарства.

І калі тыя трыста чалавек трубілі ў рогі, скіраваў ГОСПАД меч аднаго на другога ў-ва ўсім табары. І табар уцёк аж да Бэт-Гашыты ў кірунку Царэтану і Абэль-Мэхолы каля Табаты.

І ахапіў страх табар у полі і ўвесь народ; варта і аддзелы, што ішлі, каб пустошыць, аслупянелі. І задрыжэла зямля, і ахапіў іх страх вялікі.

І Саўл загадаў людзям, што з ім былі: «Праверце і паглядзіце, каго ў нас не хапае?» І праверылі, і вось, няма Ёнатана і збраяносца ягонага.

І склікаў Саўл усіх лю­дзей, якія з ім, і яны пайшлі на [месца] бою. І вось, [там] меч кожнага быў зьвернуты супраць бліжняга свайго, і замяшаньне было вялікае.




Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы