Biblia Todo Logo
Крыжаваныя спасылкі

- Аб'явы -



1 ЦАРСТВАЎ 13:6

Біблія (пераклад А.Бокуна)

І ўбачылі ваяры Ізраіля, што яны ў небясьпецы, а народ быў вымучаны, і пахаваліся народ у пячорах, шчылінах, скалах, ямах і ярах.

Глядзіце раздзел Копія

18 Крыжаваныя спасылкі  

І сказаў Давід Гаду: «Я ў уціску вялікім! Але [лепш] патрапіць у рукі ГОСПАДА, бо вялікая міласэрнасьць Ягоная, а ў рукі чалавека [лепш] не трапляць!»

Але гэты народ абрабаваны і спустошаны, усе яны ў пячорах зьвязаныя і ў вязьніцах замкнёныя; сталіся здабычай, і няма каму выратаваць; яны спустошаныя, і няма каму сказаць: «Аддай!»

А яма, у якую Ізмаэль кідаў усе трупы людзей, якіх забіў разам з Гедаліем, [была] тою ямаю, якую зрабіў валадар Аса супраць Баашы, валадара Ізраіля. Гэтую яму Ізмаэль, сын Нэтаніі, запоўніў забітымі.

Гэта скажаш ім: “Гэта кажа Госпад ГОСПАД. Як жывы Я, тыя, што ў руінах, упадуць ад мяча, а тых, што на абліччы поля, Я аддам зьвярам, каб пажэрлі іх, а тыя, што ў цьвярдынях і ў пячорах, памруць ад заразы.

Бо цягне адно і другое. Маю жаданьне разьвязацца і быць з Хрыстом, і гэта нашмат лепш,

тыя, якіх сьвет ня быў варты, туляліся па пустынях і горах, па пячорах і шчылінах зямлі.

А людзі з гораду, якія гналіся за Егошуам, аглянуўшыся і бачачы дым над горадам, які аж пад неба ўздымаўся, не маглі анікуды ўцякаць, бо тыя, што ўцякалі ў бок пустыні, павярнуліся супраць іх.

Сыны Амона пераходзілі таксама Ярдан ваяваць суп­раць Юды і Бэн’яміна, і ўсяго дому Эфраіма. І быў Ізраіль у вялікім уціску.

І сыны Ізраіля павярнуліся, а ваяры Бэн’яміна стрывожыліся, бо бачылі, што прыйшла да іх бяда.

І рука Мадыянцаў цяжэла над Ізраілем. І сыны Ізраіля [ад страху] перад Мадыянцамі парабілі сабе сховішчы і пячоры ў гарах і ўмацаваныя месцы.

І ўстаў Самуэль, і пайшоў з Гільгалу ў Гіву Бэн’ямінавую. А Саўл палічыў народ, што быў з ім, і налічыў каля шасьцісот чалавек.

І паказаліся яны абодва варце Філістынцаў. І сказалі Філістынцы: «Вось, Гебраі выходзяць з пячораў, у якіх яны схаваліся».

І ўсе іншыя Ізраільцяне, якія хаваліся на гары Эфраіма, чуючы, што Філістынцы ўцякаюць, далучыліся да сваіх у баі.

І пайшлі Зіфейцы да Саўла ў Гіву, кажучы: «Давід хаваецца каля нас у недасяжных месцах у Харэшы, на ўзгорышчы Хахіля, на поўдні пусткі.

І Саўл узяў тры тысячы ваяроў, выбранцоў з усяго Ізраіля, і пайшоў, каб шукаць Давіда і людзей ягоных на ўсходнім баку скалаў Дзікіх Козаў.

І ўбачылі Ізраільцяне, што жылі на другім баку раўніны і на тым баку Ярдану, што войска Ізраіля ўцякло і што загінулі Саўл і сыны ягоныя, і яны пакінулі гарады свае, і паўцякалі. І прыйшлі Філістынцы, і абжыліся ў іх.

І пачулі Філістынцы пра тое, што сыны Ізраіля сабраліся ў Міцпе, і валадары Філістынцаў пайшлі супраць Ізраільцянаў. І калі даведаліся пра гэта сыны Ізраіля, яны напалохаліся Філістынцаў,




Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы