Biblia Todo Logo
Крыжаваныя спасылкі

- Аб'явы -



1 ЦАРСТВАЎ 12:18

Біблія (пераклад А.Бокуна)

І клікаў Самуэль ГОСПАДА, і даў ГОСПАД грымоты і дождж у той дзень. І вельмі спужаўся ўвесь народ ГОСПАДА і Самуэля.

Глядзіце раздзел Копія

10 Крыжаваныя спасылкі  

І пайшоў Ахаў есьці і піць, а Ільля ўзыйшоў на вяршыню Кармэля, і нахіліўся да зямлі, і схаваў аблічча сваё між каленяў сваіх.

І сабраліся ўсе мужчыны Юды і Бэн’яміна за тры дні ў Ерусалім. Гэта [быў] дзявяты месяц, дваццаты дзень месяца. І ўвесь народ сядзеў на панадворку Дому Божага, дрыжучы з прычыны справы гэтай і ад дажджу.

Ці то на пакараньне зямлі, ці то дзеля міласэрнасьці Ён наводзіць яго.

Майсей і Аарон сярод сьвятароў Ягоных, і Самуэль сярод тых, што клічуць імя Ягонае; яны клікалі ГОСПАДА, і Ён адказаў ім.

I ўбачыў Ізраіль руку вялікую, якую зьявіў ГОСПАД над Эгіптам; і баяўся народ ГОСПАДА, і паверылі ГОСПАДУ і Майсею, слузе Ягонаму.

У той дзень, калі выдаў ГОСПАД Амарэйцаў сынам Ізраіля, сказаў Егошуа ГОСПАДУ на вачах Ізраіля: «Стой, сонца, над Гібэонам, і ты, месяц, над далінай Аялона.

У той дзень узьвялічыў ГОСПАД Егошуа перад усім Ізраілем, і сталі баяцца яго, як баяліся Майсея ў-ва ўсе дні жыцьця ягонага.




Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы