І [некаторыя] з іх клапаціліся пра начыньні, пра ўсе начыньні сьвятыні, і пра муку, і віно, і алей, і кадзіла, і пахошчы.
і пры хлябах пакладных, і пры муцэ для ахвяры хлебнай, пры печыве прэсным, пры тым, што печанае і што смажанае, і пры ўсім, што ўзважваюць і мераюць,
І [некаторыя] з іх былі [тыя, што] пры начыньнях для служэньня [Божага], бо яны пад лік уносілі іх і выносілі іх.
І не адыходзілі ад прыказаньня валадара адносна сьвятароў і лявітаў у-ва ўсякай справе і адносна скарбонкі.
I ты загадаеш сынам Ізраіля, і возьмуць табе алей з аліўкаў, чысты, выціснуты, для асьвятленьня, каб лямпы гарэлі заўсёды.