Biblia Todo Logo
Крыжаваныя спасылкі

- Аб'явы -



1 ЛЕТАПІСАЎ 9:2

Біблія (пераклад А.Бокуна)

І яны жылі перш ва ўласнасьці сваёй у гарадах сваіх: Ізраільцяне, сьвятары, лявіты і нэтынэі.

Глядзіце раздзел Копія

11 Крыжаваныя спасылкі  

Гэта сыны краіны [Юдэйскай], якія ўзыходзілі з палону выгнаньня, бо іх Навухаданосар, валадар Бабілонскі, перасяліў у Бабілон, і яны вярнуліся ў Ерусалім і Юдэю, кожны ў горад свой.

нэтынэяў: сыноў Цыхі, сыноў Хасуфы, сыноў Табаота,

нэтынэяў і сыноў слугаў Салямонавых — трыста дзевяноста два.

І жылі сьвятары і лявіты, і [некаторыя] з народу, і сьпевакі, і прыдзьвернікі, і нэтынэі ў гарадах сваіх, і ўвесь Ізраіль [жыў] у гарадах сваіх.

і з нэтынэяў, якіх даў Давід і князі на служэньне лявітаў, — дзьвесьце двац­цаць нэтынэяў, усе запісаныя па імёнах.

далучыліся да братоў сваіх, слаўных сваіх, і абавязаліся клятваю і прысягаю хадзіць паводле Закону Божага, які быў дадзены праз рукі Майсея, слугі Божага, і захоўваць, і спаўняць усе прыказаньні ГОСПАДА, Госпада нашага, і прысуды Ягоныя, і пастановы Ягоныя,

І жылі князі народу ў Ерусаліме, а рэшта народу кідала жэрабя, каб адзін з дзесяці жыў у Ерусаліме, горадзе сьвятым, а дзевяць засталіся ў іншых гарадах.

Усіх нэтынэяў, сыноў слугаў Салямона — трыста дзевяноста два».

І жылі сьвятары, і лявіты, і прыдзьвернікі, і сьпевакі, і нэтынэі, і [некаторыя] з народу, і ўвесь Ізраіль у гарадах сваіх. І калі настаў сёмы месяц, сыны Ізраіля [былі] ў гарадах сваіх.




Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы