І перасяліў ён у няволю ўвесь Ерусалім, усіх князёў, усіх ваяроў мужных, дзесяць тысячаў палонных, і ўсіх кавалёў і цесьляроў. І не засталося нікога, толькі галота людзей зямлі.
І перасяліў ён таксама Егаяхіна ў Бабілон, і маці валадара, і жонак валадара, і эўнухаў ягоных, і магнатаў зямлі забраў у няволю з Ерусаліму ў Бабілон.
Гэта сыны краіны [Юдэйскай], якія ўзыходзілі з палону выгнаньня, бо іх Навухаданосар, валадар Бабілонскі, перасяліў у Бабілон, і яны вярнуліся ў Ерусалім і Юдэю, кожны ў горад свой.
І жылі князі народу ў Ерусаліме, а рэшта народу кідала жэрабя, каб адзін з дзесяці жыў у Ерусаліме, горадзе сьвятым, а дзевяць засталіся ў іншых гарадах.
І палажыў мне Бог у сэрцы маім, і я сабраў шляхту, кіраўнікоў і народ, каб зрабіць попіс. І я знайшоў кнігу попісу тых, якія прыйшлі напачатку, і знайшоў, што напісана ў ёй:
А рэшту народу, якая засталася ў горадзе, і ўцекачоў, якія здаліся яму, і рэшту народу, якая засталася, Нэвузарадан, начальнік целаахоўнікаў, выгнаў у Бабілон.
І аддаў Госпад у руку ягоную Егаякіма, валадара Юды, і частку начыньняў Дому Божага, і ён занёс іх у зямлю Шынэар у дом бога свайго, і ўнёс начыньні гэтыя ў скарбніцу бога свайго.