I Махір узяў за жонку [сястру] Хуппіма і Шуппіма; і імя сястры іхняй — Мааха; а імя другога [сына] — Цэлафхад. I былі ў Цэлафхада дочкі.
I наложніца ягоная, імя якой Рэўма, нарадзіла таксама Тэваха, і Гахама, і Тахаша, і Маху.
А Шуппім і Хуппім [былі] сынамі Іра; Хушым быў сынам Ахэра.
Сыны Манасы: Асрыэль, якога нарадзіла наложніца ягоная Арамлянка. Яна ж нарадзіла Махіра, бацьку Гілеада.
I нарадзіла Мааха, жонка Махіра, сына, і назвала імя ягонае Пэрэш, а імя брата ягонага — Шэрэш; а сыны ягоныя — Улам і Рэкем.
А Цэлафхад, сын Хэфэра, ня меў сыноў, а толькі дочак, а імёны дочак Цэлафхада: Махля, Ноа, Хогля, Мілька і Тырца.