Biblia Todo Logo
Крыжаваныя спасылкі

- Аб'явы -



1 ЛЕТАПІСАЎ 5:2

Біблія (пераклад А.Бокуна)

Бо Юда быў найбольшы з братоў сваіх, і ўладар з яго, але першародзтва [належыць] Язэпу.

Глядзіце раздзел Копія

25 Крыжаваныя спасылкі  

I сказаў Якуб: «Прадай мне сёньня першародзтва тваё».

Сыны Леі: першародны Якуба Рубэн, Сымон, Левій, Юда, Ісахар і Завулён.

I цяпер два сыны твае, што нарадзіліся табе ў зямлі Эгіпецкай, да прыходу майго да цябе ў Эгіпет, яны — мае; Эфраім і Манаса, як Рубэн і Сымон, будуць мае.

Дабраславеньні бацькі твайго перавышаюць дабраславеньні бацькоў маіх, яны аж да вяршыняў узгоркаў адвечных. Няхай будуць яны на галаве Язэпа і на цемені выбранага між братамі сваімі.

І валадарыў Давід над усім Ізраілем, і чыніў Давід суд і праведнасьць усяму народу свайму.

І выбраў ГОСПАД, Бог Ізраіля, мяне з усяго дому бацькі майго, каб я быў валадаром над Ізраілем на вякі, бо Ён выбраў Юду за правадыра, і з дому Юды — дом бацькі майго, і з сыноў бацькі майго ўпадабаў мяне, каб паставіць валадаром над усім Ізраілем.

Бог сказаў у сьвятасьці Сваёй: «Я ўзрадуюся! Я падзялю Сыхем і даліну Сукот разьмераю.

Каб былі ўратаваныя ўмілаваныя Твае, збаў правіцай Тваёй і адкажы нам, і адкажы мне.

Ты, Бэтлеем-Эфрата, — найменшы сярод тысячаў Юды, з цябе выйдзе для Мяне Той, Які будзе Правадыром у Ізраілі, Які паходзіць здаўна, ад дзён старадаўніх.

Разложыць табар з усходу, дзе ўзыходзіць сонца, сьцяг табару Юды з дружынамі сваімі, а князем сыноў Юды [будзе] Нахшон, сын Амінадава.

У першы дзень прынёс дар свой Нахшон, сын Амінадава, з пакаленьня Юды.

“І ты, Бэтлеем, зямля Юды, нічым ня меншы за ваяводзтвы Юды, бо з цябе выйдзе Правадыр, Які будзе пасьвіць народ Мой, Ізраіль”».

Бо тым, каго наперад ведаў, Ён і прадвызначыў быць падобнымі да вобразу Сына Ягонага, каб Ён быў Першародны між многімі братамі.

Сына зьненавіджанай прызнае першародным і дасьць яму з усяго, што мае, падвойную частку, бо ён ёсьць пачатак сілы ягонай, і яму належыць права першародзтва.

Прыгажосьць ягоная — як першароднага быка, і рогі ягоныя — як рогі аднарога, імі ён збадае народы аж да канца зямлі. Такія дзясяткі тысячаў Эфраіма, і такія тысячы Манасы».

Бо відочна, што Госпад наш узыйшоў з калена Юды, а пра гэтае калена Майсей нічога не сказаў адносна сьвятарства.

І прыйшлі сыны Юды да Егошуа ў Гільгале, і сказаў Халеў, сын Ефунны, Кенэзей: «Ты ведаеш слова, якое прамовіў ГОСПАД да Майсея, чалавека Божага, пра мяне і пра цябе ў Кадэш-Барнэа.

І адзін са старостаў кажа мне: «Ня плач! Вось, Леў, Які з калена Юды, корань Давіда, перамог, каб разгарнуць кнігу і зьняць сем пячатак яе».

ГОСПАД адказаў ім: «Няхай выступіць Юда, бо Я аддаў зямлю гэтую ў рукі ягоныя».

І сказаў ГОСПАД Самуэлю: «Дакуль ты будзеш сумаваць дзеля Саўла, якога Я адкінуў, каб ён ня быў валадаром над Ізраілем. Напоўні рог свой алеем і ідзі. Я пасылаю цябе да Есэя з Бэтлеему, бо сярод сыноў ягоных Я ўбачыў для Сябе валадара».

І прыводзіў Есэй сем сыноў сваіх да Самуэля, але Самуэль казаў Есэю: «Ня выбраў ГОСПАД анікога з іх».

І паслаў ён па яго, і прывёў яго, а быў ён руды, меў прыгожыя вочы і зграбную постаць. І сказаў ГОСПАД [Самуэлю]: «Устань, памаж яго, бо гэта ён».




Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы