Дванаццаты на дванаццаты месяц — Хэлдай з Нэтофы, з Атніэля; і ў харугве ягонай — дваццаць чатыры тысячы.
Хэлеў, сын Бааны, з Нэтофы, і Іттай, сын Рыбая з Гівы сыноў Бэн’яміна.
Маграй з Нэтофы; Хэлед, сын Бааны, з Нэтофы;
Адзінаццаты на адзінаццаты месяц — Бэная з Піратону, з сыноў Эфраіма; і ў харугве ягонай — дваццаць чатыры тысячы.
А над каленамі Ізраіля [былі]: у Рубэна — начальнік Эліэзэр, сын Зіхры, у Сымона — Шэфатыя, сын Маахі;
А сыны Кеназа: Атніэль і Сэрая. А сыны Атніэля: Хатат.
І здабыў яго Атніэль, сын Кеназа, брата Халева, і [Халеў] даў яму Ахсу, дачку сваю, за жонку.
І клікалі сыны Ізраіля ГОСПАДА, і ГОСПАД паставіў ім збаўцу з сыноў Ізраіля, і выратаваў іх Атніэль, сын Кеназа, малодшы брат Халева.