Аднак са срэбра, што прынесьлі ў Дом ГОСПАДА, не рабілі келіхі срэбныя, нажніцы, крапільніцы, трубы або іншыя рэчы залатыя ці срэбныя для Дому ГОСПАДА,
Таксама гэтае начыньне пасьвяціў валадар Давід для ГОСПАДА разам са срэбрам і золатам, якое ён узяў у-ва ўсіх народаў, у Эдома, у Маава, у сыноў Амона, у Філістынцаў і Амалека.
Шэляміт і браты ягоныя [былі] над усімі скарбніцамі рэчаў пасьвячоных, якія пасьвяцілі валадар Давід і галовы [дамоў] бацькоў, тысячнікі, сотнікі і князі войска.
І скончана была ўся праца, якую рабіў Салямон для Дому Божага. І прынёс Салямон сьвятыя [рэчы] Давіда, бацькі свайго, і срэбра, і золата, і ўсе начыньні палажыў у скарбніцу Дому Божага.