І выпала жэрабя на ўсход для Шэлеміі. Для Захарыі, сына ягонага, разумнага дарадцы, кідалі жэрабя, і выпала яму жэрабя на поўнач;
І кідалі яны жэрабя, як малы, так і вялікі, паводле дамоў бацькоў сваіх, пра кожную браму.
для Абэд-Эдома — на поўдзень, а сынам ягоным — каморы;
І ў Мэшэлеміі сыноў і братоў, сыноў магутных — васямнаццаць.
Захарыя, сын Мэшэлеміі — прыдзьвернік уваходу Намёту Спатканьня.
Яны былі прыдзьвернікамі з чатырох бакоў: з усходу, з захаду, з поўначы і з поўдня.
І Карэ, сын Імны, лявіт, прыдзьвернік з усходняга боку, [быў] над дарамі дабраахвотнымі для Бога, каб выдаваць [братам] дары ГОСПАДАВЫ і сьвятое сьвятых.
I паслаў я па Эліэзэра, Арыэля, Шэмаю, Эльнатана, Ярыва, Эльнатана, Натана, Захарыю і Мэшуляма — галоўных; і па Ёярыва і Эльнатана — кемлівых;