І было да мяне слова ГОСПАДА, кажучы: “Ты разьліў шмат крыві і вёў войны вялікія. Ты не пабудуеш Дом для імя Майго, бо ты разьліў шмат крыві на зямлі перада абліччам Маім.
Але ты, гаспадару мой, — валадар, і на цябе [зьвернуты] вочы ўсяго Ізраіля, каб ты паведаміў, хто пасьля цябе, гаспадару мой, валадар, будзе сядзець на пасадзе!
«Ты ведаеш, што Давід, бацька мой, ня мог пабудаваць Дом для імя ГОСПАДА, Бога свайго, з прычыны войнаў, што атачалі яго, аж пакуль ГОСПАД не паклаў [ворагаў] пад стопы ног ягоных.