Biblia Todo Logo
Крыжаваныя спасылкі

- Аб'явы -



1 ЛЕТАПІСАЎ 20:5

Біблія (пераклад А.Бокуна)

І яшчэ была вайна з Філістынцамі. І Эльханан, сын Яіра, забіў Ляхмі, брата Галіята, Хітыта, у якога тронак дзіды быў як навой ткацкі.

Глядзіце раздзел Копія

7 Крыжаваныя спасылкі  

І яшчэ была вайна супраць Філістынцаў у Гобе. І Эльханан, сын Яарэ-Арэгіма з Бэт­леему, забіў Галіята з Гату, у якога тронак дзіды быў як навой ткацкі.

І ён забіў Эгіпцяніна, чалавека, [які быў] ростам у пяць локцяў. У руцэ Эгіпцяніна была дзіда, як навой ткацкі; і ён выйшаў на яго з кіем, і вырваў дзіду з рукі Эгіпцяніна, і забіў яго дзідай ягонай.

І была яшчэ вайна ў Гаце, і быў адзін чалавек высокага росту, у якога было па шэсьць пальцаў, усяго дваццаць чатыры, і ён таксама паходзіў з Рэфаімаў.

І выйшаў з шыхтоў Філістынцаў чалавек на імя Галіят з Гату, а быў ён вышынёю ў шэсьць локцяў і адну пядзю.

Тронак дзіды ягонай быў як навой ткацкі, а вострыва дзіды ягонай важыла шэсьцьсот сыкляў жалеза. Перад ім ішоў [збраяносец], несучы шчыт.

І сказаў Давід Ахімэлеху: «Ці ня маеш тут пад рукой дзіду або меч? Бо мяча свайго і зброі сваёй я ня ўзяў у руку сваю, бо справа валадара была пільная».

І ён пытаўся ў ГОСПАДА дзеля яго, і даў яму ежу, і даў яму меч Галіята Філістынца».




Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы