Потым Хецрон прыйшоў да дачкі Махіра, бацькі Гілеада, і ўзяў яе, а ён меў шэсьцьдзясят гадоў, і яна нарадзіла яму Сэгува.
I бачыў Язэп у Эфраіма сыноў да трэцяга пакаленьня, таксама сыны Махіра, сына Манасы, нарадзіліся на каленях Язэпа.
Хур нарадзіў Урыю; Урыя нарадзіў Бэцалеэля.
Сэгуў нарадзіў Яіра, і было ў яго дваццаць тры гарады ў зямлі Гілеад.
Сыны Манасы: Асрыэль, якога нарадзіла наложніца ягоная Арамлянка. Яна ж нарадзіла Махіра, бацьку Гілеада.
Сыны Манасы: Махір, ад якога сям'я Махіра; Махір нарадзіў Гілеада, ад якога сям'я Гілеада.
І наблізіліся дочкі Цэлафхада, сына Хэфэра, сына Гілеада, сына Махіра, сына Манасы, з сям'і Манасы, сына Язэпа, а імёны іхнія: Махля, Ноа, Хогля, Мілька і Тырца.
А Яір, сын Манасы, пайшоў і заняў мястэчкі [Амарэйцаў], якія назваў Хават-Яір.
А Махіру я даў Гілеад.