Хур нарадзіў Урыю; Урыя нарадзіў Бэцалеэля.
I памерла Азува; і ўзяў сабе Халеў Эфрату, і яна нарадзіла яму Хура.
Потым Хецрон прыйшоў да дачкі Махіра, бацькі Гілеада, і ўзяў яе, а ён меў шэсьцьдзясят гадоў, і яна нарадзіла яму Сэгува.
А ахвярнік, які зрабіў Бэцалеэль, сын Урыі, сына Хура, застаўся там перад Сялібай ГОСПАДА; і шукалі яго Салямон і царква.
«Глядзі, Я паклікаў па іменьні Бэцалеэля, сына Урыя, сына Хура, з калена Юды.
I зрабіў Бэцалеэль каўчэг з дрэва акацыі; два локці з паловаю даўжыня яго, і паўтары локці шырыня яго, і паўтары локці вышыня яго.
І Бэцалеэль, сын Урыя, сын Хура, з калена Юды, зрабіў усё, што загадаў ГОСПАД Майсею;