Biblia Todo Logo
Крыжаваныя спасылкі

- Аб'явы -



1 ЛЕТАПІСАЎ 13:3

Біблія (пераклад А.Бокуна)

І перанясем да нас Каўчэг Бога нашага, бо мы не пыталіся пра яго ў дні Саўла».

Глядзіце раздзел Копія

11 Крыжаваныя спасылкі  

І сказаў Давід усёй царкве Ізраіля: «Калі гэта для вас добра і калі гэта ад ГОСПАДА, Бога нашага, пашлем паўсюль да пазасталых братоў нашых па ўсёй зямлі Ізраіля, і да сьвятароў і лявітаў у гарадах і паселішчах іхніх, каб яны сабраліся да нас.

І сказала ўся царква, каб зрабіць так, бо слушнай была справа гэтая ў вачах усяго народу.

Бо першы раз ня вы гэта рабілі, і ГОСПАД, Бог наш, ударыў нас, бо мы не шукалі Яго як мае быць».

Вось, мы чулі пра яго ў Эфраце, знайшлі яго на палях Яару.

І сказаў Саўл Ахію: «Прынясі Каўчэг Божы». Бо быў Каўчэг Божы ў той дзень у сыноў Ізраіля.

І сказаў Саўл: «Нападзем на Філістынцаў уначы, і зьні­шчым іх да сьвятла раніцы, і не пакінем з іх аніводнага». І [народ] сказаў: «Усё, што добрае ў вачах тваіх, рабі». А сьвятар сказаў: «Наблізімся тут да Бога».

І ён пытаўся ў ГОСПАДА дзеля яго, і даў яму ежу, і даў яму меч Галіята Філістынца».

Ці ж толькі сёньня я пытаўся дзеля яго ў Бога? Ніякім чынам! Няхай валадар не закідвае ў гэтай справе слузе твайму і ўсяму дому бацькі майго, бо слуга твой нічога ня ведае ў гэтай справе, ані малога, ані вялікага».

І пытаўся Давід у ГОСПАДА, кажучы: «Ці ісьці і ўдарыць на Філістынцаў гэтых?» І сказаў ГОСПАД Давіду: «Ідзі, і нападзі на Філістынцаў гэтых, і вызвалі Кейлю».




Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы