Biblia Todo Logo
Крыжаваныя спасылкі

- Аб'явы -



1 ЛЕТАПІСАЎ 12:19

Біблія (пераклад А.Бокуна)

І з [сыноў] Манасы далучыліся да Давіда, калі ён ішоў з Філістынцамі на вайну супраць Саўла, але не дапамагаў ім, бо князі Філістынскія, парадзіўшыся, адаслалі яго, кажучы: «Коштам галоваў нашых ён пяройдзе да гаспадара свайго Саўла».

Глядзіце раздзел Копія

7 Крыжаваныя спасылкі  

А ён сказаў: «Супакой вам! Ня бойцеся! Бог ваш і Бог бацькі вашага даў вам скарб у мяхах вашых. Вашае срэбра прыйшло да мяне [ў свой час]». I вывеў да іх Сымона.

На месца Ёава Абсалом паставіў [начальнікам] над войс­кам Амасу. Амаса быў сынам чалавека, які называўся Етра, Ізмаэлец, які ўвайшоў да Абігайль, дачкі Нахаша, сястры Цэруі, маці Ёава.

Калі ён ішоў у Цыкляг, далучыліся да яго з Манасы: Аднах, Ёзавад, Едыяэль, Міхаэль, Ёзавад, Елігу і Цылетай, — тысячнікі ў Манасы.

«Гэта кажа ГОСПАД Магуцьцяў. Я раўную пра Сыён рэўнасьцю вялікай і з гневам вялікім Я раўную пра яго.

І Дух ГОСПАДА ахапіў Гідэона, і ён затрубіў у рог, і сабраў пры сабе [дом] Абіезэра.

І цяпер устань раніцаю ты і слугі гаспадара твайго, якія прыйшлі з табой, і ўстаньце вельмі рана, і калі пачне днець, адыйдзіце [адсюль]».




Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы